Навіны

Верасень 2016

Каляндар круглых і юбілейных датаў на верасень 2016 году

1 верасьня

Сусьветны дзень міру.

585 гадоў таму (1431) – Падпісана перамір’е ВКЛ з Польшчай, паводле якога Польшча прызнала Сьвідрыгайлу вялікім князем і уладаром усіх зямель ВКЛ.

3 верасьня

285 гадоў таму (1731) – У в. Занкі (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, беларускі вучоны, царкоўны дзеяч, літаратар.

7 верасьня

Дзень беларускага пісьменства і друку.

160 гадоў таму (1856) – Памёр Цімафей Ліпінскі, гісторык, географ, філолаг, калекцыянер, краязнавец. Нараджэнец мяст. Дзярэчын (Зэльвенскі р-н).

8 верасьня

Дзень беларускай вайсковай славы. У 1514 годзе адбылася бітва пад Воршай. Разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска.

225 гадоў таму (1791) – У Вільні нарадзіўся Людвік Сабалеўскі, філолаг, бібліёграф. Працаваў у Шчорсах.

9 верасьня

80 гадоў таму (1936) – У в. Верхаўляны (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Сяргей Габрусевіч, беларускі педагог, культуролаг, філосаф.

11 верасьня

175 гадоў таму (1841) – У в. Дэмбрава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Гіяцынт Альхімовіч (пам. пасьля 1897 у Францыі (?)), мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64.

175 гадоў таму (1841) – У в. Коркіна (Іркуцкая губ., Расея) на пасяленьні пасьля катаргі памёр Міхал Рукевіч, удзельнік вызвольнага руху, філамат. На пачатку 1820-ых жыў у Мількаўшчыне (Гарадзенскі р-н).

16 верасьня

5 гадоў таму (2011) – У Лідзе памёр Уладзімір Хрышчановіч (нар. у 1944), беларускі краязнавец, грамадзкі актывіст, сябра КХП БНФ. Пахаваны ў Лідзе.

17 верасьня

125 гадоў таму (1891) – У в. Балічы (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Антон Баліцкі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч.

18 верасьня

125 гадоў таму (1891) – У в. Дубовая (Сакольскі павет) нарадзіўся Міхал Шалкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1922 г. служыў у касьцёле ў Тракелях (Вараноўскі р-н).

60 гадоў таму (1956) – Памёр Міхал Борык, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1933 служыў у Смургонях, у 1933-38 – у Нястанішках (Смургонскі р-н).

19 верасьня

95 гадоў таму (1921) – У мяст. Здалбунаў (Ровенская вобл., Украіна) памёр Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік, педагог. Нараджэнец в. Збочна (Слонімскі р-н).

25 гадоў таму (1991) – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджана “Пагоня”, Дзяржаўным сьцягам – бела-чырвона-белы сьцяг.

24 верасьня

375 гадоў таму (1641) – У в. Ятра (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Незабітоўскі (пам. увосень 1717 у Наваградку), палітычны, грамадзкі дзеяч, мемуарыст.

25 верасьня

65 гадоў таму (1951) – У савецкім канцлягеры (Комі АССР) загінуў Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, педагог, адзін з заснаваньнікаў беларускага студэнцкага руху. Нараджэнец в. Слачва (Наваградзкі р-н), працаваў у Наваградку.

28 верасьня

80 гадоў таму (1936) – Нарадзіўся Рудольф Пастухоў, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Жыў у Слоніме.

29 верасьня

125 гадоў таму (1891) – У в. Бацэвічы (Клічаўскі р-н) нарадзіўся Аркадзь Смоліч, беларускі нацыянальна-дзяржаўны дзеяч БНР, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, географ, картограф. У ліст.-сьнежн. 1918 па даручэньні ўраду БНР працаваў у Гародні.

 

 

01.09.2016

праваабарончыя сайты