Навіны

Кастрычнік 2016

1 кастрычніка

Міжнародны дзень музыкі.

Міжнародны дзень сталых людзей.

2 кастрычніка

Міжнародны дзень лекара.

120 гадоў таму (1896) – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Мікола Дучыц, беларускі мастак.

4 кастрычніка

275 гадоў таму (1741) – У в. Галаскоў (Івана-Франоўская вобл., Украіна) нарадзіўся Францішак Карпінскі, паэт-сентыменталіст, асьветнік. Жыў у сваім маёнтку Хорашаўшчына (Сьвіслацкі р-н).

5 кастрычніка

Сусветны дзень настаўніка.

6 кастрычніка

140 гадоў таму (1876) – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец.

8 кастрычніка

25 гадоў таму (1991) – У Вільні памерла Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцікава), беларуская пісьменьніца, грамадзка-культурная дзяячка. Пахавана на могілках Панерай. Значны час жыла ў Гародні.

10 кастрычніка

135 гадоў таму (1881) – У в. Асінаўка (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Ян Тарчэўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, нашанівец, настаўнік.

12 кастрычніка

255 гадоў таму (1761) – Шчучын атрымаў магдэбургскае права.

15 кастрычніка

100 гадоў таму (1916) – У Сьвіслачы адкрылася Беларуская настаўніцкая семінарыя.

16 кастрычніка

120 гадоў таму (1896) – Памерла Марыя Багдановіч (дзявочае Мякота, нар. у 1869 у Ігумене), маці Максіма Багдановіча. Пахавана ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

17 кастрычніка

320 гадоў таму (1696) – Нарадзіўся Аўгуст ІІІ, кароль Рэчы Паспалітай вялікі князь ВКЛ у 1733-66.

18 кастрычніка

420 гадоў таму (1596) – У Берасьці была падпісана царкоўная Унія. Была абвешчана ў царкве Сьв. Мікалая.

110 гадоў таму (1906) – У в. Зарудзічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст.

25 гадоў таму (1991) – У Маладэчне памёр Пятро Бітэль, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладнік, педагог, праваслаўны сьвятар. Нараджэнец мяст. Радунь (Вараноўскі р-н). Пахаваны ў в. Вішнева (Валожынскі р-н).

20 кастрычніка

510 гадоў таму (1506) – На княжаньне ў ВКЛ абраны Жыгімонт І Стары.

105 гадоў таму (1911) – У Карэлічах нарадзіўся Валянцін Рамановіч, беларускі мастак.

100 гадоў таму (1916) – У в. Ахматава (Алатырскі р-н, Чувашыя) нарадзіўся Алесь Сучок (сапр. Пятро Дабрыян) беларускі паэт, актыўны змагар за адкрыцьцё беларускіх школ на Гарадзеншчыне.

15 гадоў таму (2001) – У Гародні памёр Мікола Лук’янаў, беларускі мастак. Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

22 кастрычніка

75 гадоў таму (1941) – На тэрыторыі Беларусі створана Беларуская народная самапомач.

23 кастрычніка

35 гадоў таму (1981) – У Менску памёр Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст. Пахаваны на менскіх Паўночных могілках. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н).

28 кастрычніка

150 гадоў таму (1886) – Нарадзіўся Сьцяпан Войтанка, праваслаўны сьвятар (вучыўся ў Гародні, працаваў у Дварцы і Марозавічах Дзятлаўскага р-ну), дзеяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы ў ЗША.

 

 

 

 

 

30.09.2016

праваабарончыя сайты