Навіны

Сьнежань 2016

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на сьнежань

2 сьнежня

240 гадоў таму (1776) – У маёнтку Юркаўшчына (Мсьціслаўскі пав.) нарадзіўся Анёл Доўгірд, філосаф, лёгік, педагог. На Гарадзеншчыне ён працаваў у Лідзе і Шчучыне.

3 сьнежня

Міжнародны дзень інвалідаў.

225 гадоў таму (1791) – У в. Бялавічы (Івацэвіцкі р-н) нарадзіўся Міхал Гамаліцкі, беларускі лекар, педагог, гісторык. Вучыўся ў Жыровічах.

5 сьнежня

130 гадоў таму (1886) – У в. Капланцы (Бярэзінскі р-н) нарадзіўся Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, аўтар беларускага гімну “Магутны Божа”, эмігрант (Нямеччына, Бельгія). У 1905-12 жыў і працаваў у Наваградку.

6 сьнежня

35 гадоў таму (1981) – У Маскве памёр Яўген Леашэня, вайсковец, беларускі краязнавец. Нараджэнец Слоніму.

7 сьнежня

510 гадоў таму (1506) – У Гародні вялікі князь ВКЛ Жыгімонт І Стары выдаў прывілей, які замацоўваў юрыдычныя нормы, запісаныя ў прывілеях асобным землям, воласьцям і гарадам ВКЛ.

8 сьнежня

90 гадоў таму (1926) – Памёр Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Нараджэнец мяст. Луна (Мастоўскі р-н).

9 сьнежня

125 гадоў таму (1891) – У Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладнік, крытык. У Гародню пераехаў з бацькамі і жыў тут у 1892-96.

10 сьнежня

120 гадоў таму (1896) – У Вераскаве (Наваградзкі р-н) памёр Уладзіслаў Брахоцкі, грамадзкі дзеяч, удзельнік паўстаньня 1863-64. Нараджэнец маёнтку Гаўя (Івейскі р-н).

11 сьнежня

140 гадоў таму (1876) – У в. Вішнева (Смургонскі р-н) нарадзіўся Мечыслаў Карловіч,кампазітар, дырыжор, сын мовазнаўца і этнографа Яна Карловіча.

25 гадоў таму (1991) – Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Палажэньне “Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь.

12 сьнежня

430 гадоў таму (1586) – У Гародні памёр Стафан Баторы, вялікі князь ВКЛ, кароль Рэчы Паспалітай. Новым каралём абраны Жыгімонт ІІІ Ваза.

20 гадоў таму (1996) – У Гародні пачалася міжнародная навуковая канферэнцыя “Стэфан Баторы і Ўсходняя Еўропа яго часу” (доўжылася 12-14 сьнежня).

10 гадоў таму (2006) – Памерла Ніна Тарас, беларуская паэтка. Нараджэнка в. Запольле (Наваградзкі р-н).

13 сьнежня

190 гадоў таму (1826) – Памёр Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, беларускі вучоны, царкоўны дзеяч, літаратар. Нараджэнец в. Занкі (Сьвіслацкі р-н).

14 сьнежня

430 гадоў таму (1586) – У Гародні было зроблена першае, зафіксаванае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатама-паталагічнае ўскрыццё – цела караля Стэфана Баторыя.

95 гадоў таму (1911) – У в. Церабостынь (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Калодка, грамадзкі дзеяч, правазнавец, публіцыст, вязень фашыстоўскіх канцлягераў, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

15 гадоў таму (2001) – Памёр Самсон Пярловіч, сябра Саюзу Вызваленьня Беларусі, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу. Нараджэнец в. Католышы (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках ля Наваградку.

15 сьнежня

85 гадоў таму (1921) – У Копылі нарадзіўся Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, краязнавец. У 1944-53 настаўнічаў у Наваельні (Дзятлаўскі р-н) і Наваградку.

16 сьнежня

115 гадоў таму (1901) – У в. Кубельнікі (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Мікалай Марцінчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, лекар, вязень савецкіх канцлягераў.

17 сьнежня

125 гадоў таму (1891) – На хутары Плавушка (Смургонскі р-н) нарадзіўся Андрэй Цікота, беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, генерал ордэну марыянаў.

18 сьнежня

245 гадоў таму (1771) – У Ляхавічах нарадзіўся Францішак Ксаверы Несялоўскі, удзельнік паўстаньняў 1794 (ваяваў на Гарадзеншчыне), 1830 гг. Меў родавы маёнтак у Варончы (Карэліцкі р-н).

21 сьнежня

35 гадоў таму (1981) – Памёр Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак, педагог, дзеяч эміграцыі. Нараджэнец в. Несьцяровічы (Сьвіслацкі р-н). Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках.

22 сьнежня

15 гадоў таму (2001) – У Менску памёр Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, перакладнік літургічных тэкстаў на беларускую мову. Пахаваны ў мяст. Вішнева (Валожынскі р-н) каля касьцёлу. Нараджэнец засьценку Амбружын (Ашмянскі р-н).

23 сьнежня

220 гадоў таму (1796) – У в. Вярховічы (Камянецкі р-н) нарадзіўся Віктар Гельтман, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Вучыўся ў Сьвіслачы, разам з братам Язэпам стварыў у 1819 у Сьвіслацкай гімназіі тайную патрыятычную арганізацыю.

24 сьнежня

255 гадоў таму (1761) – Нарадзіўся (Пазнаньскае ваяв., Польшча) Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч, інжынер, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794.

25 сьнежня

Божае Нараджэньне (Каляды) паводле грыгарыянскага календара.

27 сьнежня

180 гадоў таму (1836) – У мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году.

110 гадоў таму (1906) – У Адэсе (Украіна) нарадзілася Іна Каханоўская (дзявочае Рытар), беларуская грамадзкая дзяячка, эмігрантка (ЗША). У час нямецкай акупацыі працавала настаўніцай у Ярэмічах (Карэліцкі р-н).

30 сьнежня

105 гадоў таму (1911) – У в. Марцянаўцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзілася Лідзія Ялоўчык (у замужжы Лісок), беларуская пісьменьніца, паэтка, педагог.

31 сьнежня

100 гадоў таму (1916) – У Варшаве памёр Казімер Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64. Нараджэнец Дэмбрава (Шчучынскі р-н). Пахаваны на варшаўскіх могілках Павонзкі.

25 гадоў таму (1991) – У Гародні памёр Юры Астроўскі, беларускі біяхімік, акадэмік, грамадзкі дзеяч, пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў. Працаваў у Слоніме і Гародні.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

01.12.2016

праваабарончыя сайты