Навіны

Да Дня правоў чалавека ў Гародні выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай (многа фота)

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні па вуліцы Савецкая 3 адчынілася выстава беларускай выцінанкі аўтарства Вольгі  Бабурынай. Выстава прымеркавана да міжнароднага Дня правоў чалавека, які ва ўсім свеце адзначаецца 10 снежня.

Мастачка Вольга Бабурына аформіла 30 артыкулаў усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выцінанкай, прапусціўшы праз сябе сенс гэтага важнага дакуманта аўтарка выкарыстала традыцыйныя беларускія кампазіцыі у якіх можна адчуць местачковы беларускі спакой таксама у працах ёсць і сумныя вобразы выкананыя ў чырвона-чорных колярах. Як распавядае  сама Вольга Бабурына:- “ Хацелась прапусціць праз сябе  Дэкларацыю і адчуць як гэта блізка кожнаму чалавеку”.

Як адзначыў адзін з арганізатараў выставы праваабаронца Віктар Сазонаў: - Выстава зарганізавана праваабарончым цэнрам “Вясна, мае праваабарончы характар і ўвогуле проста прыгожае, цудоўнае відовішча.  Таму варта скарыстацца нагодай наведаць яе і убачыць прыгажосць традыцыйнага беларускага сусвету ,тым больш гэтыя працы стварыюць надхнёны перад калядны настрой”

Іншыя мерапрыемствы па азначэнні Дня правоў чалавека гарадзенскія праваабаронцы запланавалі на 10-га снежня.

Эдвард Дмухоўскі.

09.12.2016

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты