Навіны

Штрафы удзельнікам Свіслацкага фэсту агулам склалі ўжо 244 (!) базавыя велічыні

Штрафы удзельнікам Свіслацкага фэсту склалі ўжо 244 (!) базавыя велічыні. Агулам ўжо засуджана 10 чалавек: Свіслацкі раённы суд "выпісаў" 40 базавых велічынь штрафу мясцоваму грамадскаму актывісту Юры Глебіку, па 10 базавых - гарадзенцу Міколу Лемяноўскаму, слонімцам Віктару Марчыку і Паўлу Савасьцяну; Мастоўскі раённы суд - Васілю Клімовічу 9 базавых, Ленінскі суд Гародні - Уладзіміру Хільмановічу - 40 базавых, Віктару Сазонаву - 35 базавых, Сяргею Верамеенку - 15 базавых, Кобрыньскі суд кобрынцу Алесю Меху - 50 базавых. Апошнім пакуль засуджаным стаў ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк - Ваўкавыскі раённы суд аштрафаваў яго на 25 базавых велічынь.

Яшчэ не менш 5 адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у Свіслацкім фэсце не разгледжаны.

19.12.2016

Відэа

праваабарончыя сайты