Навіны

Суд у Смаргоні: пажыццёвае зняволенне замест смяротнага пакарання!

У Смаргоні Гарадзенскі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да жыхара вёскі Солы Смаргонскага раёна Уладзіміра Трыфанава, якому інкрымінавалася забойства трох аднавяскоўцаў і пагроза забойствам жонцы.

21 снежня суд абвесціў вердыкт: прызнаць абвінавачванага вінаватым у інкрымінуемых злачынствах  і прысудзіць за гэта да пажыццёвага зняволення.

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў, які прысутнічаў на судзе, адзначыў, што суд не знайшоў у дзеяннях асуджанага змякчальных вінаватасць абставінаў.  Тым не менш, смяротнага прысуду не абвесціў. А гэта, па яго меркаванні, сведчыць пра тое, што дзяржава на дадзеным этапе  ўвяла негалосны мараторый на смяротнае пакаранне. У нейкім сэнсе мы бачым  вынік настойлівай працы праваабарончых арганізацый краіны і міжнароднай супольнасці, якія дамагаюцца адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

21.12.2016

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты