Навіны

Студзень 2017

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на студзень 2017

1 студзеня

550 гадоў таму (1467) – Нарадзіўся Жыгімонт І Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі ў 1506-48 гг.

90 гадоў таму (1927) – У в. Лозкі (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.

85 гадоў таму (1932) – У Смургонях нарадзіўся Часлаў Цыбоўскі, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях ў 1949-1950. Памёр у 1978 у польскім г. Дзержанюў, дзе і пахаваны.

4 студзеня

100 гадоў таму (1917) – У в. Юшкі (Астравецкі р-н) нарадзіўся Віктар Ярмалковіч, беларускі юрыст, гісторык, краязнавец, дзеяч БХД.

5 студзеня

125 гадоў таму (1892) – У в. Баброўнікі (Беласточчына) нарадзіўся Вацлаў Лукша, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1925 г. працаваў у Ваўкавыску, з 1931 у Гародні. Памёр у 1962 г.

6 студзеня

155 гадоў таму (1862) – У Парэччы (Гарадзенскі р-н) была адчынена першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыгуначная станцыя.

125 гадоў таму (1892) – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Станкевіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзеяч, асьветнік, культуролаг, выдавец, публіцыст.

7 студзеня

Каляды (Раство Хрыстова) па юльянскім праваслаўным календары.

8 студзеня

20 гадоў таму (1997) – У Кліўлендзе (штат Агаё, ЗША) памерла Іна Каханоўская (дзявочае Рытар), беларуская грамадзкая дзяячка, эмігрантка (ЗША). У час нямецкай акупацыі працавала настаўніцай у Ярэмічах (Карэліцкі р-н).

9 студзеня

270 гадоў таму (1747) – Памёр Ігнат Кульчынскі (нар. у 1707 у Гародні), уніяцкі царкоўны дзеяч, гісторык.

115 гадоў таму (1902) – У в. Збляны (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Антон Жэбрак, беларускі генетык, селекцыянер, грамадзкі дзеяч.

10 студзеня

120 гадоў таму (1897) – У мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н) нарадзілася Юлія Бібіла, беларуская бібліёграфка, майстарка мастацкага ткацтва.

15 студзеня

275 гадоў таму (1742) – Нарадзіўся (Вількамірскі пав.) Францішак Нарвойш, асьветнік, багаслоў, філосаф, матэматык. Жыў і працаваў у Гародні.

90 гадоў таму (1927) – Памёр Давыд Яноўскі, адзін з мацнейшых шахматыстаў сьвету канца 19-пач. 20 ст. Нараджэнец Ваўкавыску, з 23 гадоў жыў у Францыі і ЗША.

17 студзеня

285 гадоў таму (1732) – У маёнтку Воўчын (Камянецкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі ў 1764-95 гг. У Гародні меў рэзідэнцыі – Панямонь, Станіславова, Аўгустовак.

20 студзеня

125 гадоў таму (1892) – У засьценку Мацюлішкі (Віленскі пав., цяпер Летува) нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны і асьветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладнік, літаратуразнавец. Часта бываў у Гародні, быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму з 1927 па 1930.

125 гадоў таму (1892) – У в. Шакуны (Пружанскі р-н) нарадзіўся Рыгор Шырма, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, харавы дырыжор, фальклярыст, публіцыст. Пэўны час жыў у Гародні.

24 студзеня

220 гадоў таму (1797) – У мяст. Дзярэчын (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Цімафей Ліпінскі, гісторык, географ, філолаг, калекцыянер, краязнавец.

190 гадоў таму (1827) – У фальв. Кункулка (Лідзі пав.) нарадзіўся Аляксандар Далеўскі, адзін з ствараньнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік вызвольнага руху.

26 студзеня

110 гадоў таму (1907) – У в. Грэлікі (Вялейскі р-н) нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (ЗША). У 1934-35 працаваў у Ашмяне.

27 студзеня

90 гадоў таму (1927) – Памёр Юры Матулевіч (Матулайціс), рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Летувы, блаславёны.

28 студзеня

420 гадоў таму (1597) – Памёр Мікалай Дарагастайскі (нар. каля 1530), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Меў друкарню ў Мураванай Ашмяне (Ашмянскі р-н).

305 гадоў таму (1712) – У Дзятлаве нарадзіўся Ульрык Крыштап Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік.

240 гадоў таму (1777) – Памёр Антоні Скарульскі, рэктар Наваградзкага езуіцкага калегіюму ў 1760-64.

95 гадоў таму (1922) – У в. Клімавічы (Лідзкі р-н) нарадзіўся Янка Жамойцін, беларускі грамадзкі дзеяч, публіцыст, дзеяч беларускай эміграцыі (Польшча).

35 гадоў таму (1982) – Памерла Алена Лябецкая, дзяячка ТБШ. Нараджэнка хутара Лагуцева (Дзятлаўскі р-н).

30 студзеня

350 гадоў таму (1667) – Заключэньне Андрусаўскага перамір’я паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй. Канец вайны 1654-1667 гг.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

31.12.2016

праваабарончыя сайты