Навіны

Гарадзенскі выканкам не дазволіў чарговую акцыю НеДармаедаў

Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у чарговы раз не дазволіў правядзенне мітынгу. Гэтым разам у Каложскім парку, дзе самыя улады вызначылі мейсца для правядзення масавых мерапрыемстваў жыхарам Гародні. Хоць заяўка была аформлена згодна з дзеючым заканадаўствам дэмакратычныя актывісты атрымалі чарговую адпіску у якой гаворыцца:

“Звяртаем Вашу увагу на не выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы адсутнасці звестак абавязковых для адлюстравання ў заяве на правядзенне масавага мерапрыемства (Артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114-3 “ аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь” …

Старшыня Гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў каментуючы гэты дакумент адзначыў:

“ На маю думку Гарадзенскія улады свядома абралі тактыку канфрантацыі і самыя які ужо раз парушаюць свае ж законы. Нагадаю, што з канца 90-х гадоў ні водная заяўка на правядзенне акцый пратэсту ці культурніцкіх мерапрыемстваў заяўленых гарадзенскай дэмакратычнай супольнасцю не была задаволена мясцовымі уладамі.”

Нагадаем, што дэмакратычныя актывісты збіраліся правесці мітынг 15 сакавіка ў дзень беларускай канстытуцыі у абарону  канстытуцыйных праў і свабодаў грамадзян нашай краіны.  

Эдвард Дмухоўскі

06.03.2017

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты