Навіны

Беларускі гандаль накрыла хваля скарачэнняў

Беспрацоўе ў краіне прадаўжае павялічвацца.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у лютым 2017 года занятасць у Беларусі знізілася ў параўнанні са студзенем на 0,2 тысячы чалавек і склала 4367 тысяч чалавек. Але адбылося гэта пасля скарачэння занятасці ў студзені на 14,1 тысячы чалавек.

Да таго ж, у арганізацыях (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у лютым занятасць скарацілася на 1 431 чалавека, піша ej.by.

Зарэгістраванае беспрацоўе на канец лютага гэтага года склала 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, а колькасць зарэгістраваных беспрацоўных - 42,8 тысячы чалавек. На канец студзеня гэтага года беспрацоўе складала 0,9%, Значыць, яно вырасла.

У лютым аднавіліся скарачэнні штатаў у сферы фінансаў і страхавання. За месяц там было звольнена 567 чалавек, а прынятыя на працу - 480 чалавек, гэта значыць, занятасць знізілася на 87 чалавек.

03.04.2017
Крыніца: Хартыя 97

праваабарончыя сайты