Навіны

Мытнікі выцягнулі з кішэняў беларусаў $1,2 мільёна з дапамогай падатку на пасылкі

За перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы беларусы летась заплацілі ў дзяржбюджэт 2,4 мільёна рублёў.

У пераліку паводле курсу Нацбанку на 4 красавіка гэтая сума складае 1 мільён 278 тысячы даляраў. Пра гэта паведамілі tut.by ў ДМК.

У 2016 годзе ў нашу краіну паступала 12,7 мільёна міжнародных паштовых адпраўленняў. Пры гэтым кошт 1% пасылак, якія фізічныя асобы атрымалі з-за мяжы, перавысіў ліміты на 22 еўры.

З 14 красавіка мінулага года беларусы атрымліваюць замежныя пасылкі для асабістага карыстання паводле новых правілаў: максімальная сума замовы на адзін месяц абмежаваная 22 еўрамі і 10 кілаграмамі (незалежна ад колькасці пакупак). За ўсё, што больш ліміту, трэба плаціць 30% з сумы перавышэння. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор 5 еўраў за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

- Часцей за ўсё перавышэнне нормы адбываецца ў кошце праз паступленні некалькіх пасылак на іх адрас цягам каляндарнага месяца. У асноўным налічэнне сум мытных падаткаў, падаткаў мытнымі органамі на падставе звестак аб кошце тавараў, названых адпраўніком у дакументах, якія суправаджаюць міжнародныя паштовыя адпраўленні, - тлумачылі ў ДМК.

Летась прыкладна 1,6% ад агульнай колькасці пасылак з-за мяжы, якія прыйшлі фізічным асобам, вярнулі да адпраўніка праз іх адмовы атрымліваць «бандэролі».

04.04.2017
Крыніца: Хартыя 97

праваабарончыя сайты