Навіны

Зварот слонімцаў перадалі ў тапанімічную камісію

Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Павел Севасцьян атрымаў адказ са Слонімскага раённага Савета дэпутатаў за подпісам старшыні Сяргея Рагозіка на калектыўны зварот слонімцаў аб наданні адной з новых вуліц імя грамадскага актывіста і доктара Івана Шэгі (1953-2016) са Слоніма. Сяргей Рагозік паведаміў (згодна арыгіналу, правапіс захоўваецца), што “Слонімскі раённы Савет дэпутатаў паведамляе, што калектыўны зварот, надышоўшы 31 сакавіка 2017 года, наконт надання аднаму з новых элементаў вулічна-дарожнай сеткі горада Слоніма імя Івана Шэгі, накіраваны для абмеркавання ў тапанімічную камісію Слонімскага раённага выканаўчага камітэта. Аб выніках работы тапанімічнай камісіі Вам будзе павядомлена дадаткова…”.

Нагадаем, што ў канцы сакавіка бягучага года ў Слонімскі райвыканкам грамадскія актывісты перадалі каля 400 подпісаў жыхароў Слоніма і Дзятлава, а таксама вядомых беларускіх палітыкаў, каб адну з новых вуліц назваць назваць імем Івана Шэгі.

 

07.04.2017

праваабарончыя сайты