Навіны

Пададзена заяўка у Гарадзенскі гарвыканкам на правядзенне “Схода грамадзян”

Актывісты Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ сумесна з сябрамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі заяўку ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіць правесці 26 красавіка 2017 года масавае мерапрыемства - сход грамадзян з мэтай абмеркаваць унутраную сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне, знешнепалітычныя выклікі і пагрозы для Беларусі.

Як пракаментавала дадзеную ініцыятыву прадстаўнік Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка:

“У дадзеным выпадку наша галоўная мэта - скарыстацца прапановай прадстаўнікоў Гарадзенскай улады, якая прагучала на мітынгу 15 сакавіка. Тады намеснік старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша прапанавала прайсці ў залю для сумеснага дыялогу з прадстаўнікамі ўлады. Я лічу, што нам трэба гэтым скарыстацца для таго, каб паспрабаваць давесці свой пункт гледжання на склаўшуюся сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. На той выпадак, калі заля гарвыканкама будзе занятая, то прапануем яшчэ два, дазволеныя Гарадзенскімі ўладамі месцы для правядзення мітынгаў і сходаў: гэта Румлёўскі лесапарк, другое знаходзіцца на беразе Нёмана, побач з былым "сабачым" стадыёнам”.

Заяўка пададзена ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Вадзім Саранчукоў - Партыя БНФ, Сяргей Верамеенка - БХД, Анатоль Мышкевіч - Партыя БСДП (Г).

Эдвард Дмухоўскі

11.04.2017

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты