Навіны

19 красавіка ў Гародні дыскусія "Беларуская АЭС: права на атам і жыццё"

19 красавіка, у сераду, у Гародні адбудзецца чарговае паседжанне дыскусійнага клубу. На гэты раз на тэму "Беларуская АЭС: права на атам і жыццё". Адмысловымі гасцямі стануць мазырскі правабаронца, "ліквідатар" Уладзімір Целяпун і прадстаўнік грамадскай ініцыятывы "Астравецкая атаманая - гэта злачынства" Мікалай Уласевіч з Варнянаў.

Пачатак сустрэчы а 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця, запрашаюцца ўсе цікаўныя і ахвотныя, уваход вольны.

18.04.2017

праваабарончыя сайты