Навіны

Убачыла свет кніга “Зусім іншы горад. Гродна і гродзенцы у вусных успамінах.”

У выдавецтве “ЮрСаПрынт” убачыла свет  кніга “Зусім іншы горад. Гродна і гродзенцы у вусных успамінах.”  Укладальнікамі  гэтай працы з’яўляюцца вядомыя гісторыкі Таццяна Касатая і Андрэй Вашкевіч . У кнізе змешчаны успаміны 23 жыхароў Гародні і яе ваколіц. Цэнтральнымі тэмамі успамінаў я’яўляецца штодзённасць гарадскога жыцця у міжваенны перыяд, трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны і сацыяльна-эканамічныя змены ХХст.  На старонках выдання прадстаўлена  вялікая галэрэя рэдкіх фотаздымкаў даўняй Гародні і яе тагачачасных жыхароў, людзей розных нацыянальнасцяў, веравызнанняў і сацыяльных статусаў. Ужо з самых першых старонак перад чытачом паўстае вобраз зусім іншага не звыклага места. Так ва уступным слове Андрэй Вашкевіч і Таццяна Касатая  пішуць:-“Завулкі, вуліцы, рынкі… Так хосцца прайсцісь вуліцамі  гэтага даўно не існуючага горада. Узняцца па Пральнай ды Падзымчы да пажарнай вежы, убачыць у канцы Кляштарной званіцу бернардынак, забрысці ў Замкавы тупік, паслухаць на Крывой гукі габрайскай малітвы з суседняга малітоўнага дому, выпіць бузы у кавярні Васелевіча на Дамініканскай, патаргавацца на Скідзельскім рынку. Усе гэтыя мясціны не проста зменілі назвы –яны цалкам зніклі з мапы нашага горада, пакінуўшы за сабой толькі географічныя кардынаты, на якіх цяпер знаходзяцца пустыры, сметнікі ў дварах пасляваенных новабудоў ды шматпалосныя дварогі і яшчэ засталіся галасы тых людзей якія тут жылі шмат дзесяцігодзяў таму.”  Гэта кніга не сумненна  з’яўляецца чарговай цаглінай ва умацаванні гістарычнай памяці сучасных гараджан. І  вяртаючысь да словаў укладальнікаў:-“Гэтай кнігі пра Гродна і Гродзенцаў,па-сутнасці больш ніхто не напіша ,бо расказанае ў ёй жыло толькі у памяці сведкаў,пераважная большасць з якіх пакінула гэты свет.” Гарадзенская прэзентацыя кнігі“Зусім іншы горад. Гродна і гродзенцы у вусных успаміна” павінна адбыцца у бліжэйшы час.

Эдвард Дмухоўскі  

18.04.2017

праваабарончыя сайты