Навіны

Беларуская АЭС: права на атам і жыццё

Грамадская дыскусія на тэму наступстваў Чарнобыльскай аварыі і сучаснага стану будаўніцтва беларускай атамнай электроўні прайшла ў Гародні.

Гарадзеншчына – тэрыторыя, дзе будуецца новая атамная электроўня. Што гэта прынясе беларусам? Энергетычную „падушку бяспекі” ці страту апошняй экалагічна чыстай часткі краіны? На гэтыя пытанні дапамаглі ўдзельнікам адказаць адмысловыя госці дыскусіі.

Уладзімір Целяпун – ліквідатар Чарнобыльскай аварыі з Мазыра падзяліўся сваімі ўспамінамі пра трагічныя падзеі, у якіх прымаў удзел.

– Спачатку нейтральна, а потым як удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі. Тады ўсім кіравала КПБ-КПСС, і выбару не было: куды загадалі – туды і паехаў. І рабіў тое, што рабілася: будаваў дамы для перасяленцаў там, адкуль пазней людзі зноў былі выселеныя. Гэта былі 90-ыя гады, калі людзі былі пакінутыя сам-насам з эканамічнымі праблемамі, на якія яшчэ лёг адбітак Чарнобыльскай катастрофы.

У той жа час ініцыятар кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства” Мікалай Уласевіч звярнуў увагу на небяспеку беларускай АЭС, якая паўстае на Гарадзеншчыне. На яго думку, няма ніякіх рацыянальных тлумачэнняў неабходнай атамнай станцыі:

– Будаўніцтва працягваецца, нягледзячы на тое, што фінансаванне зменшылася, заробкі людзей упалі, ёсць вялізная цякучка кадраў. На жаль, ніякіх зрухаў не робіць і той ціск, які ідзе з боку беларускай антыядзернай кампаніі. Але перадусім дзеянні Літвы, якая моцна цісне на беларускі бок у сувязі з гэтым будаўніцтвам, якое працягваецца і пасля таго шэрагу надзвычайных сітуацый, якія адбыліся.

У дыскусіі актыўна ўдзельнічалі гарадзенцы. Не ўсе адназначна ўспрымаюць рашэнне менскіх уладаў будаваць электроўню. Але актыўнасць у кірунку закрыцця гэтага аб’екта вельмі нізкая ў беларусаў – падвялі вынікі ўдзельнікі мерапрыемства.

20170419_18414820170419_18422820170419_18423320170419_18465520170419_18471420170419_18485620170419_18491420170419_18491920170419_19125020170419_19134920170419_19284120170419_195247

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/belaruskaya-aes-prava-na-atam-i-zhytstsyo/

20.04.2017

праваабарончыя сайты