Навіны

Адбыліся Пятыя Лідскія чытанні

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы 19 красавіка адбыліся Пятыя Лідскія навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Даклады і выступленні на Лідскіх чытаннях былі самыя разнастайныя і цікавыя. Настаўніца з Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна Алена Мілевіч распавядала прысутным пра Яна Карцана – першадрукара з Вялічак, краязнавец з Ліды Леанід Лаўрэш пазнаёміў удзелькаў чытанняў з царкоўнымі кнігамі Лідчыны 18 стагоддзя, пісьменнік і краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын расказаў пра гісторыю кнігадрукавання на Слонімшчыне, галоўны захавальнік фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея Наталля Хацяновіч – пра кніжны збор музея, святар Свята-Георгіеўскага храма-помніка з Ліды Уладзімір Камінскі адказаў на пытанне: навошта беларусам царкоўна-славянская кніга і г.д.

Вынікі канферэнцыі падвёў пісьменнік і журналіст Станіслаў Суднік, распавядаючы пра дзейнасць выдавецкага дома Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны.

У бліжэйшы час усе выступленні мяркуецца выдаць асобнай кніжкай.

Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/adbylisya-pyatyya-lidskiya-chytanni/

20.04.2017

праваабарончыя сайты