Навіны

“Беларуская АЭС: права на атам і жыццё” (многа фота)

У Гародні 19 красавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця,  прайшло чарговае паседжанне дыскусійнага клубу. На гэты раз абмяркоўвалі тэму “Беларуская АЭС: права на атам і  жыццё.” Адмысловымі госцямі сустрэчы былі мазырскі праваабаронца, “ліквідатар” Уладзімір Целяпун і прадстаўнік грамадскай ініцыятывы “Астравецкая атамная- гэта злачынства” Мікалай Уласевіч з Варнянаў. 

Веў сустрэчу гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

Падчас свайго выступу Уладзімір Целяпун нагадаў прысутным як паўставаў у Беларусі  антыядзерны рух. З таго часу прайшло фактычна трыццаць гадоў:

’’ Безумоўна, ўсё пачалось з Чарнобыля. Людзі хацелі ведаць праўду ,што там адбылось на сам рэч, як гэта адаб’ецца на здароўі іх і, самае галоўнае, іхных дзяцей. Вядомая сітуацыя як паводзілі сябе улады і кіруючая тады камуністычная партыя –традыцыйна схаваць праўду ад гркамадскасці і па просту усё замаўчаць. У Гомелі паўстаў стачкам , які ініцыяваў марш “ на выжыванне “ на Маскву . Я быў у Мазыры адным з арганізатарам гэтага марша на Маскву. Зразумела , мы адчувалі на сабе прэсінг  тагачасных уладаў-пагрозы і запалохванні . Але мы рэалізавалі задуманае . У Маскве ад ВДНХ да Чырвонай плошчы прайшлі маршам, пасутнасці гэта быў першы Чарнобыльскі шлях. Тады у Маскве праходзіў апошні з’езд КПСС, да нас вымушаны былі выйсці  высокія камуністычныя начальнікі і выслухаць нашы патрабаванні. Дзякуючы гэтай акцыі ,мы данеслі інфармацыю да усяго свету, што адбываецца пасля чарнобыльскай катастрофы на забруджаных тэрыторыях. Пасля гэтага сталі паўставаць розныя грамадскія арганізацыі, якія займаліся постчарнобыльскімі праблемамі ,адна з іх - гэта “Дзеці Чарнобыля” кіраўніком якой быў Генадзь Грушавы. Паступова нам удалось скалыхнуць беларускае грамадства і зрабіць гэтую праблему №  1у краіне. З прыходам да улады Лукашэнкі усё змянілась, улада ўсё падмяла пад сябе і зрабіла  чарнобыльскую тэматыку неактуальнай, перабольшанай і надуманай рознымі апазіцыянерамі.  І паступова навязала грамадству думку,што Беларусі, як вада неабходна свая атамная станцыя. Цяпер яны гэта рэалізоўваюць у Астраўцы”-распавёў Уладзімір Целяпун.

 У чым небяспека Астравецкай АЭС  аргументавана давёў Мікалай Уласевіч:

” Беларуская АЭС будуецца па расейскаму праэкту з шматлікімі парушэннямі і небяспечнымі здарэннямі,уключаючы загібель працоўных і пашкоджанні карпусоў рэактара першага энергаблока. Калі будаўніцтва і запуск станцыі не спыніць,здарэнні, уключаючы да радыяцыйных, будуць працягвацца.Беларусь другога Чарнобыля не перажыве. Астравецкая атамная -гэта злачынства ,ніякай эканамічнай мэтазгоднасці у гэтым праэкце няма,гэта выключна палітычны праект з ваеннай даменантай. Як мясцовы жыхар я бачу, як узнікае ваенная інфраструктура, будуюцца ваенныя гарадкі,  на маю думку яны будуць выконваць не толькі ахоўную функцыю, але і другія задачы. Нам, мясцовым жыхарам, там будзе хапаць права на жыццё з радыяцыяй. Літва, маючы спецыялістаў у атамнай эніргетыцы, вопыт, адмовілась будаваць у сябе новую станцыю, зачыніла Інгалінскую АЭС, правёўшы адкрытае абмеркаванне гэтай праблемы у сваім грамадстве, выслухаўшы незалежных экспертаў. У нас усё інакш і таму трэба спрабаваць зрабіць усё магчымае,каб спыніць гэтую будоўлю”-адзначыў актывіст кампаніі “Астравецкая атамная-гэта злачынства”.  

Падчас дыскусіі прысутныя ўзнімалі, шмат пытанняў, звязаных з пабудовай атамнай АЭС у Астраўцы і, ўвогуле з перспектывай  ядзернай энергетыкі  у свецеі само па сабе узнікла пытанне –“Чаму ,калі у цывілізавным свеце усё больш адмаўляюцца ад гэтай небяспечнай энергетыкі на карысць альтырнатыўных экалагічных тэхналогій, беларуская ўлада будуе для свайго народа бомбу запаволенага дзеяння?”.

Эдвард Дмухоўскі

20.04.2017

праваабарончыя сайты