Навіны

У Варшаве прэзентуюць „Праект новай Беларусі”

24 красавіка ў Варшаве ў Centrum prasowe FOKSAL, Dom dzieńnikaża, ul. Foksal, 3/5, адбудзецца прэзентацыя калектыўнай працы „НАРОДНАЯ ПРАГРАМА „ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”.

Запрашаюцца беларусы, якія знаходзяцца і жывуць у Варшаве, спецыялісты розных галінаў, палітыкі і журналісты. Пачатак у 14.00.

Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь.

Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў, якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк.

Народная Праграма прапануе сістэму палітычных, эканамічных і культурных дачыненняў, на якіх можа грунтавацца вольная Беларуская дзяржава. Гэта не канстытуцыя, а матэрыял Праграмы ў значнай частцы падаецца ў канстытуцыйнай заканадаўчай форме. Праграма акцэнтавана на ключавых прынцыповых падыходах, якія вызначаюць узровень і якасць грамадскіх дачыненняў і характар дзяржаўнай улады.

Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта тое, што трэба, каб было, гэта тое, што можа і павінна быць.

З тэкстам  Народнай Праграмы Вольная Беларусь можна азнаёміцца па спасылцы.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/palityka/u-varshave-prezentuyuts-praekt-novaj-be/

20.04.2017

праваабарончыя сайты