Навіны

Польшча зніжае суму для TAX FREE

200 замест 300 злотых павінен выдаткаваць іншаземец у Польшчы, каб мець магчымасць аформіць заяву на вяртанне ПДВ.

Міністэрства фінансаў апублікавала праект пастановы, якая зніжае мінімальны кошт пакупак, які дае права на вяртанне ПДВ. Прычына? Пасля павелічэння мінімальнай сумы да 300 злотых у мінулым годзе скараціўся абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сістэме TAX FREE, – патлумачыла Міністэрства фінансаў.

Новая пастанова ўвойдзе ў сілу 1 чэрвеня 2017 года.

З чэрвеня, каб падаць заяўку на вяртанне падатку ПДВ, падарожнік павінен мець чэк мінімум на 200 злотых.

Дырэктывы Еўразвяза вызначаюць, што вяртанне падатку можа прымяняцца для замежніка з па-за ЕЗ, які выдаткуе ў краіне ЕЗ 175 еўра або эквівалент гэтай сумы ў нацыянальнай валюце. Тым не менш, дзяржавы-чальцы маюць магчымасць знізіць гэтую суму. І гэтай магчымасцю карыстаецца Польшча.

radyjo.net

Чытай больш на: http://www.racyja.com/ekanomika/polshcha-znizhae-sumu-dlya-tax-free/

26.04.2017
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты