Навіны

Ва Украіне заблакуюць доступ да «Укантакце» і «Аднакласнікаў»

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра новыя санкцыі супраць Расеі, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, блакаванне доступу да сацсетак «Укантакце» і «Аднакласнікі». Акрамя гэтага, доступ будзе заблакаваны да ўсіх сервісаў «Яндэкса». Тэкст указа апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Доступ да сацсетак заблакаваны ў рамках абмежаванняў, накладзеных на Mail.Ru Group. Правайдары таксама павінны будуць заблакаваць доступ да сайта Mail.ru.

Блакаваныя таксама будуць сайты антывірусных кампаній «Лабараторыя Касперскага» і DrWeb.

Эканамічныя санкцыі (блакаванне актываў, забарону на транзакцыі і вяшчанне) таксама ўведзеныя супраць найбуйнейшых расейскіх тэлекампаній: «ТВ Цэнтр», РБК, ВГТРК, «НТВ-Плюс», «Звезда», ТНТ, РЕН, ОТР.

***

«Яндэкс», «Укантакце» і «Аднакласнікі» – лідзіруючыя па наведвальнасці сайты ўкраінскага сегмента інтэрнэту. Для «Укантакце» Украіна з’яўляецца другім па памеры рынкам пасля расейскага.

Паводле meduza.io

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/va-ukraine-zablakavali-dostup-da-uka/

16.05.2017

праваабарончыя сайты