Навіны

Гарадзенскі актывіст шукае аўтараў паклёпу

Вадзім Саранчукоў чакае адказу на сваю скаргу на дзеянні гарадзенскага тэлебачання, якое паказала ў сваім эфіры прапагандысцкі фільм, які зняважаў годнасць і гонар самаго актывіста, а таксама яго сям’і. Фільм выйшаў без аўтарства.

Актывіст кажа, што спрабуе выявіць аўтараў з дапамогай міліцы і пракуратуры:

– Я атрымаў тры адказы з розных інстанцый, сітуацыя выглядае такім чынам, што ніводная з інстанцый, якія мне адказалі, не хоча браць на сябе адказнасць. Напрыклад, абласная пракуратура спусціла маю скаргу на гарадскую пракуратуру для рэагавання, гарадская пракуратура раздзяліла гэтую скаргу на чаткі. Адна частка была накіравана ва ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама, гэтая частка тычылася з’яўлення ў распараджэнні тэлеканала відэа вельмі падобнага да аператыўных здымак супрацоўнікаў міліцыі.

Упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама перанакіравала сваю частку скаргі для разбіральніцтва ў Ленінскі РАУС. 

Паводле закона аб зваротах грамадзян, канчатковы адказ Вадзім Саранчукоў павінен атрымаць на працягу 15-ці дзён. Яго зварот быў зарэгістраваны 29-га красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/garadzenski-aktyvist-shukae-autarau-p/

17.05.2017

праваабарончыя сайты