Навіны

Заўтра пачне дзейнічаць новы «сюрпрыз» ДАІ для кіроўцаў

З чацвярга кіроўцаў будуць штрафаваць за выключанае святло фар.

З 25 траўня да 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!», асноўная задача якога - прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, паведамляе tut.by.

У ДАІ нагадалі, што, згодна з пунктам 166.9 ПДР, у дні правядзення СКМ кіроўцы абавязаны перасоўвацца ў светлы час дня з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Інспектары заклікаюць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

 

 

24.05.2017
Крыніца: Хартыя 97

праваабарончыя сайты