Навіны
Беларусы супраць дыскрымінацыі роднай мовы на заканадаўчым роўні
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў за раўнапраўе беларускай і рускай моваў у заканадаўчых актах. Сабрана больш за 1000 подпісаў. Застаецца яшчэ тыдзень, каб падпісацца пад анлайн-петыцыяй.
Гэта калектыўны зварот, які мае юрыдычную сілу і будзе накіраваны чыноўнікам. Ініцыятары стварэння петыцыі адзначаюць: „У нашай краіне дзве раўнапраўныя дзяржаўныя мовы. Заканадаўства таксама павінна быць на дзвюх мовах. Гэта цалкам лагічна. На практыцы ж ёсць толькі рускія тэксты. Відавочна дыскрымінацыя беларускай мовы на заканадаўчым узроўні. Трэба гэта выправіць.
Прапануем:
1. Абавязаць заканадаўцаў ўсіх узроўняў распрацоўваць і прымаць усе нарматыўныя акты на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай. Без наяўнасці абодвух (рускага і беларускага) тэкстаў ні адзін нарматыўны акт прымацца не можа. У нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы.
2. Усе існуючыя законы і падзаконныя акты павінны быць перакладзены на беларускую мову. Пры гэтым статуты гэтых дакументаў павінны быць аднолькавымі.
3. Рускі тэкст закона або падзаконнага акта не павінен быць вызначальным – абодва тэксты павінны быць раўнапраўнымі. У спрэчных сітуацыях (а яны будуць) прыярытэт павінен быць у беларускага тэксту, бо першапачаткова дзяржаўнай была менавіта беларуская мова.”
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/belarusy-suprats-dyskryminatsyi-rodn/
Архіў
← | Сакавік 2021 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |