Навіны
Школы Гародні, дзе вучацца па-беларуску (кантакты)
Сёлета сусветная грамдскасць будзе адзначаць 500-годдзе Усходнееўрапейскага друкавання Бібліі Францішкам Скарынам на старабеларускай “рускай” мове, які сваім выданнем зацвердзіў права беларускай мовы на самастойнае развіццё і прастымуляваў ўзнікненне рускага “маскоўскага” і украінскага кнігадрукавання. Ён раней за ўсіх нашых суседзяў надрукаваў Біблію на зразумелай для народаў ВКЛ мове.
У год гэтага слаўнага юбілею запрашаем гарадзенцаў пісаць заявы ў першыя беларускія класы!
У ХХ ст. у красавіку 2016 года ўпершыню афіцыйна ў Гародні была адчынена першая беларуская пачатковая школа. З 1991 г. да 1995 года у Гародні было ўжо да 80% беларускіх школ…
2010 год стаў пачаткам новага этапа паступовага вяртання гарадзенцаў да беларускай мовы ў навучальных установах. Каля 50 дзяцей з адукаваных сем’яў у горадзе вучaцца сёння па-беларуску. Мова становіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай у адукаванай часткі грамадства.
Шаноўныя бацькі, з 2 чэрвеня і да канца жніўня Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. У Менску і дзесятках раёнаў краіны ўжо тысячы першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!
Якія школы ў Гародні найбольш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?
Найбольш запатрабаванымі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№32 (Ленінскі раён), СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы прафесійны вопыт арганізацыі беларускага навучання.
Бацькі з беларускіх класаў СШ№32 і СШ№34 запрашаюць да іх далучацца!
Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.
У Гімназіі №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.
Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: Sh32@mail.grodno.by
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
( “Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)
Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13
Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.
Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама:
72-05-58 (Семанчык Андрэй Антонавіч)
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Дзіцячыя садкі, дзе вучацца па-беларуску:
Ленінскі раён-д/с №45 (каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28)
Кастрычніцкі раён-д/с №65 (адкрываецца ў гэтым годзе, вул. Рэпіна,7, тэл. +375 (33) 381-72-78,МТС, Аксана.)
Тэл. раённага аддзела адукацыі дашкольнага выхавання:
Бараноўская Святлана Уладзіміраўна, 8-0152-52-05-65
Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.
Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!
Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09, МТС-342-16-17 (Крой Аляксандр), МТС-285-93-07 (Буднік Іван)
Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by