Навіны

Скаргу асуджанага да смяротнага пакарання разгледзіць Вярхоўны суд

Вярхоўны суд Беларусі.

У Вярхоўным судзе Беларусі прызначаная дата разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Нароўлі Аляксея Міхалені.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, скарга будзе разгледжана Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда 30 чэрвеня.

Вышэйшую меру пакарання Аляксею Міхаленю за забойства двух чалавек з асаблівай жорсткасцю вынес Гомельскі абласны суд 17 сакавіка на выязным пасяджэнні.  Суд таксама пастанавіў спагнаць з Міхалені на карысць сваякоў забітых кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 50 тысяч рублёў.

Целы пажылых брата і сястры былі знойдзеныя 5 сакавіка 2016 года ў прыватным доме ў Нароўлі. Забітыя пражывалі разам.

Па звестках праваабаронцаў, у Мінскім СІЗА №1 зараз чакае выканання прысуду толькі адзін чалавек – жыхар Мазыра Кірыл Казачок, які адмовіўся ад падачы апеляцыйнай скаргі.

Ад пачатку  2017 года адзін прысуд быў прыведзены ў выкананне. Гамяльчанін Сяргей Вострыкаў, скаргу якога Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення, растраляны ў другой палове красавіка.

29.05.2017

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты