Навіны

«Шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 эўра», — Менск разьлічвае на спрашчэньне візавага рэжыму з Эўразьвязам

Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун выказаў надзею, што да канца году будзе падпісанае пагадненьне з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму.

У такім выпадку, заявіў чыноўнік падчас інтэрнэт-трансьляцыі, ужо ад 1 студзеня 2018 году шэнгенская віза для беларусаў патаньнее да 35 эўра.

«У чэрвені пройдуць чарговыя і, думаю, канчатковыя кансультацыі з Эўрапейскім зьвязам, — патлумачыў Аляксей Бягун. — Пасьля ўступленьня ў сілу пагадненьня шэнгенскія візы беларусы змогуць атрымліваць на больш доўгі тэрмін — у тым ліку на 3 і 5 гадоў».

Аляксей Бягун нагадаў, што Беларусь ня першы год вядзе кансультацыі і перамовы са структурамі Эўразьвязу дзеля спрашчэньня візавых фармальнасьцяў. Нарэшце працэс набліжаецца да лягічнага завяршэньня:

«Наш дыялёг то аднаўляўся, то прыпыняўся. Цяпер мы знаходзімся на завяршальным этапе, — распавёў Аляксей Бягун. — За выключэньнем некаторых няўзгодненых пытаньняў, мы завяршылі кансультацыі з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў. Дакумэнты практычна гатовыя да парафіяваньня».

На думку Бегуна, у рамках чэрвеньскага візыту ў Менск экспэртаў Эўразьвязу беларускі бок завершыць перамовы і здолее адстаяць пазыцыі, якія прапаноўваліся ў рамках пагадненьняў аб рэадмісіі і спрашчэньня паездак грамадзянаў у шэнгенскую зону.

30.05.2017

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты