Навіны

Абвінавачванне за фота з бел-чырвона-белым сцягам беспадстаўнае

Гарадзенскі суд Ленінскага раену 30 траўня пад старшынствам суддзі Руслана Гурына прызнаў Сяргея і Вольгу Верамеенка не вінаватымі  у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства-пікета. Так, згодна міліцэйскага пратаколу іх абвінавачвалі ў  тым, што  7 траўня, а 15 гадзіне 23 хвіліны, каля Новага замку і ў парку імя Жылібера Сяргей і Вольга Верамеенкі парушылі ўсталяваны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, правёўшы пікетаванне ў выглядзе дэманстравання бел-чырвона-белага сцяга. Дадзенае мерапрыемства не было ўзгоднена з Гарадзенскім выканкамам, чым нібыта быў парушаны ўсталяваны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, прадугледжаны арт. 23.34 КаАП РБ.

Судовае паседжанне пачалось а 9 гадзіне і як высветлілась, што адзін з галоўных сведкаў па гэтай справе ўчасковы міліцыянер лейтэнант Уладзімір Казлоўскі па сур’езных сямейных абставінах не можа прысутнічаць у судзе. Аднак, Сяргей Верамеенка падаў хадайніцтва, каб суд перанеслі на іншы дзень, каб участковы Казлоўскі выступіў сведкам у судзе па гэтай справе. Выслухаўшы аргументы з боку Сяргея і Вольгі Верамеенкаў суддзя адхіліў хадайніцтва. А а 10 гадзіне суддзя Руслан Гурын зачытаў пастанову суда, ў якой ен не ўбачыў у дзеяннях Сяргея і Вольгі Верамеенкі складу адміністрцыйнага правапарушэння-пікета.  

Каментуючы дадзеную сітуацыю Сяргей Верамеенка сказаў: “Мы гэтага абсалютна не чакалі і прыйшлі ў суд з торбамі, разлічваючы на самае горшае ў дадзенай сітуацыі, на суткі. У лепшым выпадку спадзявалісь на нейкі велізарны штраф. Але сталася так як сталася і я са свайго боку буду пісаць скаргі на участковага міліцыянера Уладзіміра Казлоўскага і старшага інспектара правапарадку Ленінскага РАУС  Аляксея Вайцешку за незаконаае абвінавачванне ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння. У сваю чаргу старшыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адзначыў: “З самага пачатку было зразумела, што справа абсурдная і мы не можам казаць пра справядлівасць, таму што калі кіравацца заканадаўствам, то суд не прыняў бы гэтую справу да разгляду.”

Па ўсей верагоднасці справа будзе мець свой далейша працяг і застаецца толькі гадаць як беларуская судовая сістэма адрэагуе на незаконныя дзеянні міліцыянтаў.

Эдвард Дмухоўскі

30.05.2017

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты