Навіны

Чэрвень 2017

1 чэрвеня

Міжнародны дзень абароны дзяцей.

3 чэрвеня

20 гадоў таму 1997 – У Атаве (Канада) памёр Янка Сурвілла, беларускі грамадзкі дзеяч, эмігрант (Нямеччына, Гішпанія, Канада). Нараджэнец в. Белевічы (Смургонскі р-н).

4 чэрвеня

170 гадоў таму 1847 – У Варшаве памёр Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794. Нараджэнец в. Асташына (Наваградзкі р-н).

65 гадоў таму (1952) – У Чыкага памёр Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”.

5 чэрвеня

225 гадоў таму (1792) – Мястэчка Цырын атрымала герб.

7 чэрвеня

525 гадоў таму (1492) – У Гародні памёр Казімер Ягелончык, вялікі князь ВКЛ (1440-92).

12 чэрвеня

30 гадоў таму (1987) – Адбылася устаноўчая канферэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Культуры (БФК). Старшынём абраны Сяргей Габрусевіч.

14 чэрвеня

30 гадоў таму (1987) – У Лёндане памёр Кастусь Глінскі, юрыст, вязень савецкага канцлягеру, ваяваў у Арміі Андэрса, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). У 1930-ых працаваў суддзём у Ашмяне.

20 гадоў таму (1997) – У Карэлічах прайшлі міжнародныя чытаньні, прысьвечаныя Ігнату Дамэйку. Заснаваньне ў Медзьвядцы музэя Дамэйкі.

19 чэрвеня

105 гадоў таму (1912) – У мяст. Радунь (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Пятро Бітэль, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладнік, педагог, праваслаўны сьвятар.

21 чэрвеня

50 гадоў таму (1967) – У Вільні памёр Фэлікс Стацкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, педагог, актывіст Грамады і ТБШ. Нараджэнец Шчучына.

23 чэрвеня

225 гадоў таму (1792) – Мястэчка Радунь (Вараноўскі р-н) атрымала герб.

24 чэрвеня

250 гадоў таму (1767) – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794.

205 гадоў таму (1812) – На Беларусь увайшлі войскі Напалеона, пачалася вайна 1812 году.

25 чэрвеня

365 гадоў таму (1652) – Мястэчка Жыровічы (Слонімскі р-н) атрымала Магдэбургскае права.

26 чэрвеня

85 гадоў таму (1932) – У Польшчы памёр Вінцук Гарасімовіч, беларускі грамадзка-рэлігійны дзеяч, рыма-каталіцкі сьвятар. Нарадзіўся ў 1870 у мяст. Мір.

85 гадоў таму (1932) – У в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Яўген Місарэвіч, беларускі гісторык. Працаваў у Дзятлаве, Радуні, Смаргоні, Гародні. Памёр у 2011 г.

27 чэрвеня

320 гадоў таму (1697) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Аўгуст ІІ Моцны (кіраваў да 1733).

28 чэрвеня

85 гадоў таму (1932) – У в. Катчыно (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётр Марціноўскі, беларускі педагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зэльвенскага літаратурнага аб’яднаньня.

 

 

31.05.2017

праваабарончыя сайты