Навіны

У яшчэ адным гарадзенскім садку могуць адкрыць беларускую групу

У Кастрычніцкім раёне Гародні можа запрацаваць першая за шмат гадоў беларуская група дзіцячага садка. Яна сфармаваная ў садку №65 на вуліцы Рэпіна. Да гэтага толькі у Леніскім раёне горада існавала магчымасьць выхоўваць дзяцей у садках па-беларуску. Хаця набор у садкі скончаны, у гэтую беларускую групу засталося некалькі вакансій. Кажа старшыня абласной рады Таварыства беларускай мовы Алесь Крой.

– Загадчыца  садка сказала, што ў іх ёсць 22 ложкі для дзетак. На ўчарашні дзень было пададзена 17 заяў ад бацькоў. Таму яшчэ могуць прыняць жадаючых.

Вядома, што сёлета ў новым навучальным годзе ў садках  №45 і № 65 Гародні будзе выхоўвацца па-беларуску каля пяцідзясяці дзяцей. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/u-yashche-adnym-garadzenskim-sadku-moguts/

31.05.2017

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты