Навіны

На гарадзенскага фатографа завялі справу за супрацу з “Белсатам”

На вядомага гарадзенскага фатографа Аляксандра Саенку міліцыя Гарадзенскага раёна завяла справу па супрацы з тэлеканалам “Белсат”. Фатограф схадзіў па павестцы ў РАУС і даведаўся пра сваю справу.

Кажа Аляксандр Саенка:

– Атрымаў позву, хадзіў у міліцыю. Там мне сказалі, што ў дачыненні да мяне пачата адміністрацыйная справа за фотарэпартаж з Сапоцкіна, з музея яек. Я лічу, што гэтая справа высмактана з пальца. Нічога крамольнага там не было. Былі літаральна дзве мае фатаграфіі без твараў якога-небудзь кіраўніцтва.

Цягам апошняга месяца супрацоўнікі міліцыі настойліва тэлефанавалі яшчэ некалькім журналістам, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. Журналісты не з’явіліся ў РАУСы. А 22 траўня быў агучаны прысуд па справе вядомага журналіста Паўла Мажэйкі, якога абвінавацілі ў працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі. Павел Мажэйка тады атрымаў штраф у памеры 23 базавых велічыняў, а гэта 529 беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/na-garadzenskaga-fatografa-zavyali-sp/

01.06.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты