Навіны

У Лондане фургон наехаў на людзей

Увечары 3 чэрвеня белы фургон, які ехаў па Лонданскім мосце, заехаў на тратуар і пачаў душыць людзей. Адразу пасля гэтага паліцыя атрымала паведамленні пра людзей, якія атрымалі нажавыя раненні побач з рынкам Баро — ён размешчаны непадалёк ад Лонданскага моста. Па словах відавочцаў, людзі з нажамі выйшлі менавіта з фургона. Паліцыя расцаніла здарэнне як тэрарыстычны акт.

Загінула 6 чалавек, шпіталізавана 48 параненых.

Трое нападнікаў забітыя. На іх былі надзеты муляжы выбуховых прылад. Ніякай інфармацыі пра асобы нападнікаў паліцыя пакуль не раскрывае.

Адказнасць за тэракт пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выказала падзяку паліцыі і экстраным служабам, якія працуюць на месцы здарэння.

«Нашы думкі з тымі, хто апынуўся міжвольным удзельнікам гэтых страшных падзей», – адзначыла яна.

«Мы яшчэ не ведаем усіх дэталяў, але гэта была наўмысная і баязлівая атака на нявінных лонданцаў і гасцей горада», – сказаў мэр Лондана Садзік Хан.

 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім Twitter: «Злучаныя Штаты зробяць усё, каб дапамагчы Лондану і Злучанаму Каралеўству. Мы з вамі. Беражы вас Бог!»

Тым часам Міністэрства замежных спраў Беларусі ўдакладняе, ці ёсць беларусы сярод пацярпелых падчас тэрактаў у Лондане.

Фота: REUTERS

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-londane-furgon-naekhau-na-lyudzej/

04.06.2017

Відэа

праваабарончыя сайты