Навіны
Вадзім Саранчукоў судзіцца з тэлерадыёкампаніяй „Гродна”
Вадзім Саранчукоў будзе бараніць у судзе свой гонар і годнасць. Справу старшыні гарадзенскай рады „Партыі БНФ” будзе разглядаць суд Ленінскага раёну Гародні. Тэрмін адказу на скаргу ў абласную пракуратуру вычарпаны. Скарга тычыцца зневажальнага фільму ў адрас Саранчукова і некаторых іншых мясцовых грамадскіх актывістаў. Фільм выйшаў у этэры тэлерадыёкампаніі „Гродна”.
Саранчукоў тлумачыць:
– Падчас разгляду справы аб нанясенні шкоды дзелавой рэпутацыі будзе неабходна даказаць сам факт распаўсюду інфармацыі з майго боку. Гэты факт даказаць вельмі проста – фільм па-ранейшаму знаходзіцца ў інтэрнэце, а таксама быў паказаны ў этэры. Я лічу, што маёй дзелавой рэпутацыі нанесена шкода, і згодна з юрыдычнай практыкай, тэлерадыёкампанія павінна даказваць, што тыя звесткі, якія яна выкарыстала, праўдзівыя і адпавядаюць рэчаіснасці, што на самой справе абсалютна не так.
олькі такім чынам, праз суд, Вадзім Саранчукоў даведаецца, хто аўтар гэтай публікацыі. Бо ў судзе прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі” Гродна” не здолеюць яго схаваць.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vadzim-saranchukou-sudzitstsa-z-telerad/
Архіў
← | Сакавік 2021 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |