Навіны

Прыносіш дзённік з ацэнкамі па беларускай мове - атрымліваеш зніжку

Як кампанія «Твой велик» занялася «патрыятычным маркетынгам».

Незвычайную акцыю пачала кампанія «Твой велик», офіс якой размешчаны ў аграгарадку Верцялішкі Гарадзенскага раёна. Ад 1 да 15 чэрвеня яны прапануюць скідкі на набыццё некаторых ровараў у залежнасці ад ацэнкі, атрыманай за год па беларускай мове, піша nn.by.

«10 = 10%. Вучыцца добра выгадна!» - так гучыць рэкламны лозунг кампаніі. Крамы «Твой велик» размешчаныя ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

«Акцыя не спантанная, яна даўно планавалася. Атрымліваем вялізную колькасць падзяк, нават не чакалі настолькі пазітыўнай рэакцыі. Прычым самае цікавае, што нейкая меркантыльнасць, чаму 10%, а не 50%, сыходзіць у людзей на другі план. Яны, перш за ўсё, станоўча рэагуюць на беларускую мову», - расказаў Міхаіл з аддзела продажаў. Прычым суразмоўца размаўляў на выдатнай беларускай мове.

Для атрымання скідкі на «Твой велик» патрэбныя наступныя дакументы: копія пашпарта бацькоў і дзве копіі з дзённіка (з прозвішчам і назвай школы, а таксама з гадавымі ацэнкамі).

05.06.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты