Навіны
Фотаконкурс зь бела-чырвона-белым сьцягам у падтрымку перасьледаваных за «інтэрнэт-пікет»
Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» абвяшчаюць сумесны фотаконкурс. У адказ на спробу прыцягнуць да адказнасьці жыхароў Гародні<strong> Вольгі і Сяргея Верамеенкі </strong>за «пікет у інтэрнэце» актывісты заклікаюць выстаўляць у «Фэйсбуку» здымкі зь бела-чырвона-белым сьцягам.
«Гэтай акцыяй мы выказваем салідарнасьць з пацярпелымі ад перасьледу ў Горадні. Хочам паказаць, што рабіць фотаздымкі зь бела-чырвона-белым сьцягам не злачынства. Таму аб’яўляем конкурс на фота зь ім!» — гаворыць намесьнік старшыні менскай арганізацыі «Моладзь БНФ» Мікіта Краснакуцкі.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба сфатаграфавацца зь бела-чырвона-белым сьцягам на вуліцы і выкласьці сабе на старонку з хэштэгам #інтэрнэтпікет.
Крама Symbal.by узнагародзіць пераможцаў сьцягамі з «Пагоняй», папругамі і майкамі з нацыянальнымі сымбалямі.
https://www.svaboda.org/a/28531122.html