Навіны

Янка Трацяк і Павел Сцяцко прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў па рэкамендацыі Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла ў свае рады двух гарадзенскіх літаратараў і навукоўцаў – Паўла Сцяцко і Янку Трацяка.

Трацяк Янка жыве ў Гародні. Ён даследуе гісторыю канфесій, культуру і турыстыку Беларусі. Аўтар навуковых дапаможнікаў „Біблія ў кантэксце беларускай культуры” (2003),” Уводзіны ў турызм” (2011), „Культурны турызм” (2014), манаграфіі „Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі” (2013), кнігі пародый і эпіграмаў „Партрэты ў інтэр’еры Гародні” (2013) і заходнебеларускага рамана-хронікі „Саветы” (2015).

Павел Сцяцко жыве ў Гародні. Доктар філалагічных навук. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў  і дактароў навук. Мае больш за 600 апублікаваных працаў, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашур, з іх 5 манаграфій, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Сярод якіх – “Народная лексіка” (1970),  “Беларускае народнае словаўтварэнне” (1977), “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гарадзеншчыны” ( 1999), “Культура мовы” (2002) і іншыя.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/yanka-tratsyak-i-pavel-stsyatsko-prynyaty-u-sa/

07.06.2017

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты