У фігуранта некалі гучнай “Справы графіцістаў” Вадзіма Жаромскага і Марыі Рабковай, якія накіроўваліся цягніком у Вільнюс, памежнікі забралі пашпарты. Прычынаў не тлумачаць. Як напісаў у facebook Andrej Strizhak, супрацоўнікі памежнай службы каравуляць іх у цягніку. Магчыма, што ў Гудагаі будзе прынятае ў дачыненні да іх нейкае рашэнне.
"Вадзім Жаромскі раней праходзіў па справе "графіцістаў", а ў дачыненні да Марыі Рабковай была раней ініцыяваная справа па факце заліцця дзвярэй беларускага тэлебачання фарбай (пасля абвінавачванні былі знятыя)" - піша Андрэй Стрыжак.
http://spring96.org/be/news/87130