Навіны

Міхаіл Жызнеўскі пасмяротна стаў Героем Украіны

Загінуўшы на Майдане беларус Міхаіл Жызнеўскі — першы з замежных грамадзян пасмяротна ўдастоены звання Герой Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прысвоіў званне Герой Украіны Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў на Майдане у час Рэвалюцыі Годнасці.

Парашэнка ўручыў Зорку Героя бацькам Жызнеўскага — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне.

«Ён паклаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду. Для нас Міхась — не замежнік, для нас Міхась — украінец ў душы», — сказаў Пётр Парашэнка на сустрэчы з бацькамі Міхаіла Жызнеўскага.

Сёлета Парашэнка ініцыяваў змены ў заканадаўства, якія былі падтрыманы Вярхоўнай Радай і дазволілі ўпершыню ў гісторыі прысвоіць вышэйшую ўзнагароду Украіны іншаземцу

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/mikhail-zhyzneuski-pasmyarotna-stau-ger/

13.06.2017

праваабарончыя сайты