Навіны

У Празе загінула беларуская мастачка

Пасля апоўначы ў аўторак у Празе адбылася жудасная аварыя з удзелам беларускі. Як паведаміла паліцыя Прагі, прыблізна а палове на першую ўночы непадалёк ад Нацыянальнага тэатра ў цэнтры горада было выяўлена цела жанчыны. Рух на праспекце быў спынены на некалькі гадзінаў.

«Адна з версій следства, што асоба ехала на счэпным прыстасаванні паміж вагонамі, альбо хацела пралезці праз яго паміж вагонамі трамвая на трамвайным прыпынку. А кіроўца, не падазраючы, што ў яго знаходзіцца чалавек паміж вагонамі, набраў хуткасць», — распавёў чэшскаму выданню idnes.cz прэс-сакратар паліцыі Томаш Гулян.

Ахвяра аварыі — гэта 31-гадовая беларуска Юлія Качук, дачка краязнаўца з Зэльвы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку».

«Гэта вялізнае гора. Яна была адзінай дачкой у бацькоў. Разумніца была. Некалькі вышэйшых адукацый. Мы ўсе ў роспачы», — расказвае сябар сям’і Алесь Чахольскі.

У Празе Юля Качук скончыла эканамічны факультэт. Працавала і займалася мастацтвам.

Паводле svaboda.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-praze-zaginula-belaruskaya-mastachka/

14.06.2017

праваабарончыя сайты