Навіны

Актывісткі «Руху маці 328» звярнуліся ў Камітэт правоў чалавека ААН

Ларыса Жыгар не адступае ў барацьбе з уладамі за рэгістрацыю руху ў Беларусі.

Юрыстамі «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» аказана прававая дапамога Ларысе Жыгар - адной з заснавальніцаў Грамадскага аб'яднання «Рух маці 328», у падрыхтоўцы індывідуальнага паведамлення ў Камітэт правоў чалавека ААН.

7 лістапада 2015 года на ўстаноўчым сходзе была прынятая пастанова аб стварэнні Сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Рух маці 328», арганізаванага для садзейнічання ў Рэспубліцы Беларусь прафілактыцы спажывання і распаўсюджвання наркотыкаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

31 снежня 2015 года Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта прыняло пастанову аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі СПГА «Рух маці 328».

Члены Праўлення СПГА «Рух маці 328» абскардзілі адмову ў рэгістрацыі ва ўстаноўленым законам парадку, аднак суды прызналі дзеянні дзяржоргана законнымі і абгрунтаванымі.

У індывідуальным паведамленні ставіцца пытанне аб парушэнні Рэспублікай Беларусь права Л. Жыгар на свабоду асацыяцыі і свабоду выказвання меркавання.

Грамадскае аб'яднання «Рух маці 328» паводле характару і мэтам сваёй дзейнасці падпадае пад гарантыі арт. 22 Пакта.

Адмова ў рэгістрацыі гэтага аб'яднання варта расцэньваць як умяшанне (абмежаванне) дзяржавы ў права на свабоду асацыяцыі, бо паводле ўнутранага заканадаўства Рэспублікі Беларусь дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца (частка 2 артыкула 7 Закона «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Устаноўлена крымінальная адказнасць за арганізацыю або ўдзел у дзейнасці грамадскага аб'яднання, якое не прайшло дзяржаўную рэгістрацыю (артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса КСА Рэспублікі Беларусь).

Такім чынам, Л. Жыгар не мае магчымасці разам з іншымі сябрамі незарэгістраванага грамадскага аб'яднання пераследаваць свае мэты і законныя інтарэсы без наяўнасці дзяржаўнай рэгістрацыі СПГА «Рух маці 328».

Акрамя таго, прымяненне абмежаванняў не адпавядае ўмовам пункта 2 артыкула 22 Пакту. Гэтае абмежаванне не прадугледжана законам, бо падстаў, у сілу якіх адмоўлена ў рэгістрацыі, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях» не ўтрымлівае. Артыкул 7 гэтага Закона прадугледжвае вычарпальны спіс абмежаванняў у стварэнні грамадскага аб'яднання (прадугледжана забарона на стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, якiя маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны ці экстрэмісцкай дзейнасці). Аб'яднанне «Рух маці 328», як вынікае з яго ўстаноўчых дакументаў, не ставіць сабе забароненых мэтаў.

Абмежаванне права Л. Жыгар на свабоду асацыяцыяў не адпавядае ніводнай з мэтаў, устаноўленых у пункце 2 артыкула 22 Пакту. Як бачна з рашэння галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта, якія прымаліся паводле скаргаў судовых пастаноў, дзяржава не прывяла дастатковых аргументаў для абгрунтавання абмежаванняў права на асацыяцыю ў мэтах абароны інтарэсаў дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў, пералічаных у пункце 2 артыкула 22 Пакту.

Гэтае абмежаванне таксама не з'яўляецца неабходным у дэмакратычным грамадстве. Абмежаванні, на якія спасылаецца дзяржава, носяць занадта агульны характар і не з'яўляюцца прапарцыйнымі. Нават калі матэрыялы, прадстаўленыя нашай арганізацыяй на рэгістрацыю, не цалкам адпавядалі патрабаванням нацыянальнага заканадаўства, рэакцыя рэгіструючага дзяржаўнага органа, што выказалася ў адмове зарэгістраваць аб'яднанне, была несуразмернаю.

 

https://charter97.org/be/news/2017/6/15/253219/

15.06.2017

праваабарончыя сайты