Навіны

Кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ судзіцца з абласным тэлебачаньнем

Вадзім Саранчукоў

У Ленінскім судзе Гародні пачынаецца разгляд скаргі старшыні гарадзенскай арганізацыі БНФ пра абарону гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі да абласной тэлерадыёкампаніі.

Яшчэ 17 красавіка Гарадзенскае абласное тэлебачаньне паказала ў эфіры відэасюжэт «Маршам у нікуды». Сюжэт датычыўся акцый пратэсту «дармаедаў» у Горадні. Адным зь ягоных «герояў» быў Вадзім Саранчукоў. Пасьля гэты сюжэт быў зьмешчаны на афіцыйным сайце тэлеканалу, а таксама на сэрвісе Youtube.

Паводле Саранчукова, відэасюжэт паказалі без указаньня аўтарства, а інфармацыя, распаўсюджаная ў ім, не адпавядае сапраўднасьці. Саранчукоў сьцьвярджае, што зьнятыя кадры ў хутчэй нагадваюць апэратыўныя здымкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а не працу журналістаў.

Са скаргай Саранчукоў зьвяртаўся ў пракуратуру, але адказу адтуль не атрымаў і вырашыў зьвярнуцца ў суд.

— Ад Гарадзенскай тэлерадыёкампаніі я патрабую, каб мне было прынесеныя прабачэньні, а таксама каб у этэры была абвешчаная інфармацыя, што факты, прыведзеныя ў відэасюжэце, не адпавядаюць сапраўднасьці. Ніякай грашовай кампэнсацыі я ад іх не хачу.

https://www.svaboda.org/a/28566404.html

20.06.2017

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты