Навіны
Беларуская мова — не абавязковая на этыкетках тавараў
Дэпутаты ўхвалілі закон, паводле якога выкарыстоўваць беларускую мову на этыкетках не абавязкова.
Законапраект Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”, што разглядаўся ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні, пакінуў без зменаў норму, згодна з якой вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю пра тавар або паслугу: беларускай або расейскай.
Дэпутаты спаслаліся на некаторых беларускіх вытворцаў, паводле якіх заканадаўча замацаванае патрабаванне ўказваць інфармацыю на абедзвюх мовах – пацягне істотнае падаражанне тавар і паслуг.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/belaruskaya-mova-ne-abavyazkovaya-na-e/