Навіны

На свабоду выходзяць фігуранты справы аб незаконным узброеным фармаванні

Сяргей Стрыбульскі. Фота з сацыяльных сетак

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Яму зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Сяргею Стрыбульскаму, затрыманаму 21 сакавіка ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. 24 траўня яму быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, ён заставаўся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.

Пазней праваабаронцы "Вясны" атрымалі пацверджанне аб вызваленні Аляксандра Зімніцкага, а таксама Уладзіміра Фёдарава. Удакладняюцца звесткі адносна іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах МУС і КДБ. 

Нагадаем, што пасля з’яўлення інфармацыі пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, указаўшы, што паводле заканадаўства доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання і не могуць выкарыстоўвацца ў якасці даказвання.  

http://spring96.org/be/news/87270

28.06.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты