Навіны

Студэнцкія актывісты і праваабаронцы падпісалі зварот да міжнароднай акадэмічнай супольнасці

26 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”, аднім з арганізатараў якой выступіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі студэнцкіх і праваабарончых арганізацый абмяркоўвалі магчымыя шляхі спынення рэпрэсій з боку адміністрацый беларускіх ВНУ супраць студэнтаў за іх грамадскую дзейнасць.

Пратэстная вясна ў Беларусі яскрава паказала, што праблема адлічэння студэнтаў з універсітэтаў па палітычных матывах усё яшчэ застаецца актуальнай. Так, на канферэнцыі выступілі адлічаныя пасля Дня Волі Юрась Лукашэвіч і Крысціян Шынкевіч, якія распавялі пра тое, чаму вырашылі судзіцца з адміністрацыямі сваіх ВНУ.

Райнер Бобан, прадстаўнік нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Right, якая з’яўлялася суарганізатарам канферэнцыі, упэўнены, што пра рэпрэсіі супраць студэнтаў трэба як можна больш казаць на міжнародным узроўні. 

Райнер Бобан, прадстаўнік нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Right
Райнер Бобан, прадстаўнік нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Right

 

“Мы лічым, што ў краіне, якая знаходзіцца побач з Еўрасаюзам, такі стан справаў наўпрост непрымальны. Гэтыя адлічэнні і ўвогуле тое, як абыходзяцца са студэнтамі ў некаторых беларускіх універсітэтах, супярэчыць і правам чалавека, і каштоўнасцям Балонскага працэсу. Мы лічым, што людзі ў Германіі і ў іншых заходніх краінах, і ў прыватнасці тыя, хто супрацоўнічае з беларускімі ўніверсітэтамі, працуе ў сферы адукацыі, павінны ведаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі”, - адзначыў Райнер Бобан.

Кульмінацыйным момантам канферэнцыі стала падпісанне прадстаўнікамі студэнцкіх і праваабарончых арганізацый супольнага звароту да замежных партнёраў беларускіх універсітэтаў. У ім прадстаўнікі грамадскага сектару заклікаюць замежныя арганізацыі станоўча паўплываць на стан акадэмічных свабодаў і правоў студэнтаў у Беларусі.

Зміцер Салаўёў на канферэнцыі “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”
Зміцер Салаўёў на канферэнцыі “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”

 

 

Мы прапануем замежным партнёрам прыпыніць сумесныя праекты і праграмы з тымі ўніверсітэтамі, якія адлічылі студэнтаў, а таксама спыніць супрацу з тымі супрацоўнікамі ВНУ і адмовіцца ад фінансавання тых арганізацый, якія датычныя да выключэння і пераследу студэнтаў за іх грамадскую дзейнасць (напрыклад, БРСМ і “Беларус Русі”). Мы лічым, што ў новых праграмах трэба дамагацца супрацы непасрэдна са студэнтамі і студэнткамі, прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці без кантролю з боку адміністрацыі, - адзначыў арганізатар мерапрыемства, праваабаронца ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў.

Наступны крок – гэта далучэнне да звароту новых арганізацый і давядзенне яго да міжнароднай акадэмічнай супольнасці. На дадзены момант зварот падпісалі шведская праваабарончая арганізацыя ÖstgruppenПраваабарончы цэнтр “Вясна”, Задзіночанне беларускіх студэнтаў, Libereco – Partnership for Human Right, Фундація Регіональних Ініціатив (Україна), "Моладзь БНФ", "Маладыя дэмакраты", прадстаўнік Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў. У бліжэйшы час да звароту плануюць далучыцца польскі Хельсінкскі Фонд правоў чалавека і Українська асоціація студентів (Украіна). 

http://spring96.org/be/news/87268

28.06.2017

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты