Навіны

У Гародні дыскутавалі на тэму рэпрэсій і салідарнасці (фота)

У рамках гарадзенскага дыскусійнага клубу ў Гародні 28 чэрвеня прайшло заключнае летняе паседжанне. Тэмай сустрэчы стала "Рэпрэсіі і наступствы: салідарнасць і высновы". Удзельнікамі гэтай дыскусіі сталі пераважна грамадскія актывісты, якія пацярпелі цягам апошняга перыяду за ўдзел у грамадскіх акцыях - такіх як Дзень памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы, акцыі недармаедаў, акцыі на Дзень Канстытуцыі ў Гародні.

Удзельнікі дыскусіі абмяняліся сваімі меркаваннямі і выказалі прапановы па далейшым мацаванні правабарончай дзейнасці ў рэгіёне і грамадскай салідарнасці.

29.06.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты