Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на ліпень 2017
3 ліпеня
225 гадоў таму (1792) – Бітва пад Зэльвай, у выніку расейскія войскі захапілі Зэльвеншчыну.
5 ліпеня
245 гадоў таму (1772) – Расея, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (першы падзел).
7 ліпеня
445 гадоў таму (1572) – Памёр Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1548-72 гг, фармальна з 1529. Скончылася дынастыя Ягайлавічаў, якая кіравала ў ВКЛ і Польшчы 186 гадоў.
9 ліпеня
15 гадоў таму (2002) – У Міры генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура ўрачыста адкрыў помную дошку на Мірскім замку, якая сьведчыць пра тое, што замак улучаны ў сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны.
13 ліпеня
425 гадоў таму (1592) – Памёр Альбрыхт Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў маёнткамі Лаздуны, Геранёны (Івейскі р-н).
90 гадоў таму (1927) – У Скідалі (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Ільля Барысаў, беларускі журналіст, краязнавец, эколаг.
14 ліпеня
25 гадоў таму (1992) – У Гародні памёр Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.
10 гадоў таму (2007) – Каля ўезду ў Ваўкавыск пастаўлены і асьвечаны крыж у памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў XX стагоддзя.
19 ліпеня
105 гадоў таму (1912) – У в. Мондзіна (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксей Анішчык,
беларускі краязнавец, педагог, пісьменьнік.
20 ліпеня
90 гадоў таму (1927) – У Яраслаўлі нарадзіўся Віктар Данілаў, вязень ГУЛАГу, рэлігійны дысідэнт, тэолаг, публіцыст, сьвятар Грэцка-каталіцкай царквы, стваральнік Гарадзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай.
22 ліпеня
165 гадоў таму (1852) – У в. Баландзічы (Янаўскі р-н, Берасьцейшчына) нарадзілася Марыя Бутаўт-Андрайковіч, беларуска-польская мастачка. Жыла ў маёнтку Гарнастаевічы (Сьвіслацкі р-н).
23 ліпеня
215 гадоў таму (1802) – Указам расейскага імператара Аляксандра І быў устаноўлены герб Літоўска-Гарадзенскай губерні: у верхняй частцы шчыта “Пагоня”, у ніжняй – зубр (быў афіцыйным да 1845 г.).
90 гадоў таму (1927) – У в. Вялікая Кракотка (Слоніскі р-н) гуртком ТБШ была пастаўлена камедыя Янкі Купалы “Паўлінка”.
24 ліпеня
450 гадоў таму (1567) – Жыгімонт Аўгуст прымае ў Гародні па чарзе маскоўскае, турэцкае і малдаўскае пасольствы. Мастак Ганс Адэльгаўзер робіць малюнак з натуры. У 1568-ым Мацей Цюндт стварыў па ім гравюру “Старажытная Гародня”.
25 ліпеня
20 гадоў таму (1997) – У ЗША памерла Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША). У 1922-24 жыла ў Слоніме.
5 гадоў таму (2012) – У Гародні памерла Тамара Талерчык, беларуская настаўніца, актывістка ТБМ. Пахавана на могілках Аульса.
26 ліпеня
425 гадоў таму (1592) – Памёр Ян Кішка (нар. каля 1540), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік Івейскай арыянскай школы.
225 гадоў таму (1792) – Мястэчка Астрына (Шчучынскі р-н) атрымала герб – у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом.
25 гадоў таму (1992) – У першы дзень барселонскай алімпіяды ў першым жа відзе алімпійскім чэмпіёнам у стральбе з адвольнага малакалібернага пісталету стаў гарадзенец Канстанцін Лукашык.
28 ліпеня
205 гадоў таму (1812) – У Варшаве нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі, пісьменьнік, гісторык, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Сьвіслачы.
30 ліпеня
100 гадоў таму (1917) – Памёр Ян Курчэўскі (нар. у 1854 у мяст. Данюшава, Смургонскі р-н), беларускі каталіцкі духоўнік, гісторык, педагог.
31 ліпеня
215 гадоў таму (1802) – У маёнтку Мядзьведка (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Ігнат Дамэйка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, філамат, геолаг, мінеролаг, нацыянальны гэрой Чылі. З 1884 па 1888 жыў у майнтку Жыбартоўшчына (Дзятлаўскі р-н).
75 гадоў таму (1942) – Каля Наваградку гітлераўцы расстралялі 60 мірных жыхароў і двух каталіцкіх сьвятароў – Міхала Далецкага (з 1924 служыў пробашчам у Уселюбе, Наваградзкі р-н, з 1933 быў дэканам і пробашчам у Наваградку) і Юзафа Кучынскага.
5 гадоў таму (2012) – У Менску памёр Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф. Нараджэнец в. Малая Кракотка (Слонімскі р-н).