Навіны

Заяўка на пікет супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”

Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Павел Севасцьян падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне пікету супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”. Па словах Паўла Севасцьяна, мэта гэтага мерапрыемства – публічнае выяўленне пратэсту з выкарыстаннем транспарантаў і плакатаў супраць правядзення на тэрыторыі нашай краіны вайсковых вучэнняў “Захад-2017” і транспарціроўкі ў Беларусь вайскоўцаў і тэхнікі Расейскай Федэрацыі. Пікет запланаваны ў гарадскім парку 23 ліпеня.

На жаль, за апошнія 12 гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў Слонімскаму згуртаванню дэмакратычных сіл праводзіць ніводнага мерапрыемства.

Нагадаем, што сёлета ўвосень у Беларусі пройдуць вучэнні “Захад-2017”, якія выклікаюць занепакоенасць многіх краін, бо нясуць пагрозу рэгіянальнай бяспецы. Гэтыя супольныя вучэнні з чужой дзяржавай скіраваны супраць вайсковага альянсу вядучых краін свету. Вучэнні “Захад-2017” таксама ўцягваюць Беларусь у канфлікт з краінамі Захаду і чым яны скончацца – незразумела. Яны з’яўляюцца грубым парушэннем Канстытуцыі Беларусі, між іншым артыкула аб нейтралітэце нашай краіны. Вучэнні пагражаюць таксама самому існаванню незалежнай беларускай дзяржавы.

01.07.2017

праваабарончыя сайты