Навіны

Выканкам Бярозаўкі не дае пратэставаць супраць расейскіх вучэнняў "Захад-2017"

Выканаўчы камітэт гораду Бярозаўка не дае пратэставаць супраць вучэнняў "Захад-2017". Гэта вынікае з афіцыйнага адказу - адмовы грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку праводзіць 27 ліпеня інфармацыйны пікет з нагоды супольных расейска-беларускіх вучэнняў. 

Вітольд Ашурак атрымаў адмову за подпісам старшыні Бярозаўскага выканкаму Валерыя Яводзіка. Чыноўнік абгрунтоўвае прадказальнае рашэнне выканкаму тым, што Ашурак раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ў сакавіку бягучага году. Напомнім, што Вітольд Ашурак беспадстаўна і незаконна быў тады затрыманы і засуджаны да адміністрацыйнага арышту няпярэдадні Дня Волі.

Такім чынам чыноўнікі Гарадзеншчыны не даюць мажлівасці грамадзянам пратэставаць супраць расейскіх вайсковых вучэнняў на тэрыторыі суверэннай Беларусі. 

24.07.2017

Відэа

праваабарончыя сайты