Навіны

Лівень затапіў Слонім

Страшэнны лівень з ветрам прайшоў на Слонімшчыне ў другой палове дня 25 ліпеня. Найбольш пацярпеў Слонім. Вада патапіла вуліцы, будынкі, асабліва пацярпеў прыватны сектар. Сотні званкоў было ў Слонімскае аддзяленне МНС. Выратавальнікі не паспявалі адкачваць ваду. Яна заліла не толькі вуліцы, але і верхнія паверхі шматпавярховых дамоў, некаторыя кватэры былі цалкам залітыя.

Агароды гараджан засталіся пад вадой ці былі проста змытыя ліўнем. Дождж не толькі заліў Слонім, але было пашкоджана шмат дахаў, вецер паваліў дрэвы і платы, вырываў шыфер.

13456789

Дождж у Слоніме працягваецца і сёння, 26 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/liven-zatapiu-slonim/

26.07.2017

Архіў

Люты 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829

Відэа

праваабарончыя сайты