Навіны

У Гародні прайшла творчая сустрэча з паэткай Інай Снарскай (фота)

26 ліпеня ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшла творчая сустрэча з паэткай Інай Снарскай. Яе дапамагло арганізаваць Гарадзенскае аддзяленне Саюзу беларускіх пісьменнікаў. На сустрэчы Іна Снарская чытала свае вершы, а таксама расказала пра гісторыю сваёй сям'і, у прыватнасці сваіх дзядоў. Адзін з іх паходзіў з Гарадзеншчыны. Іна Снарская прадставіла сваю кніжку "Вогнепаклонніца", якая выйшла ў серыі бібліятэчкі "Дзеяслова".

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыоа там політэхнічны інстытут, атрымаўшы дыплом інжынера-будаўніка. Каротка працавала ў Маладэчне. Потым выйшла замуж за ўкраінца і пераехала ў Палтаву. Зараз жыве і працуе ва Ўкраіне. "Вогнепаклонніца" - восьмая па ліку кніжка паэткі.

26.07.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты