Навіны

У МУС склалася патавая сітуацыя

Праз нізкія заробкі міліцыянты разрываюць кантракты і з'язджаюць на заробкі ў Польшчу.

Некамплект асабістага складу органаў унутраных справаў Гарадзенскай вобласці ўсяго за год павялічыўся ў два разы і набліжаецца да дзесяці адсоткаў ад агульнай колькасці, піша беларускі блогер d-zholik.

Непрывабная інфармацыя была агучаная кіраўніцтвам УУС Гарадзенскага аблвыканкама некалькі дзён таму на аператыўнай нарадзе паводле вынікаў працы кадравых падраздзяленняў органаў унутраных справаў вобласці за першае паўгоддзе 2017 года.

З пачатку гэтага года агульны некамплект Гарадзенскага гарнізону міліцыі вырас з 8,7% да 9,1%, у параўнанні з аналагічным перыядам летась павялічыўся амаль удвая.

Шэраг РАУС вобласці не змаглі знайсці ні аднаго кандыдата (ахвотных) для паступлення ў Акадэмію МУС. Пры захаванні такой тэндэнцыі МУС ужо праз некалькі гадоў сутыкнецца з неразвязальнай праблемай замяшчэння пасадаў кіроўнага складу тэрытарыяльных падраздзяленняў асобамі з вышэйшай профільнай адукацыяй.

Тры гады таму ў выніку першай хвалі аптымізацыі МУС парадку 150 пасадаў, доўгі час вакантных, былі скарочаныя. Аднак усяго за некалькі гадоў у структуры абласной міліцыі ўтварыліся сотні новых вакантных штатных адзінак, і іхняя колькасць імкліва павялічваецца.

Нягледзячы на тое, што міліцыя з'яўляецца ці не адзіным у правінцыі месцам працы з гарантаваным сацыяльным пакетам і высокім прыбыткам, які ў разы перавышае ўзровень заробкаў на мясцовых прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы ў варунках задоўжанай стагнацыі эканомікі.

Кадравым службам і кіраўнікам органаў унутраных справаў рэгіёну дадзеныя негалосныя ўказанні пра недапушчэнне датэрміновага скасавання кантрактаў з асабістым складам паводле пагаднення бакоў, у сувязі з чым расчараваныя ў службе супрацоўнікі МУС вымушаныя не выходзіць на працу з мэтай звальнення за сістэматычнае невыкананне ўмоваў кантракту (прагулы) і наступнага выезду на заробкі ў Польшчу.

https://charter97.org/be/news/2017/7/27/257747/

27.07.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты